Выведка ЗША не пацвердзіла чуткі аб смерці Кім Чэн Ына

Чуткі пра смерць Кім Чэн Ына пачалі распаўсюджвацца ўвечары ў пятніцу, 10 лютага праз Twitter. Згодна з урыўкавымі паведамленнямі, паўночнакарэйскі кіраўнік нібыта сканаў у выніку замаху ў Пекіне. Падставай для чутак стала паведамленне аднаго з карыстальнікаў пра тое, што ля амбасады Паўночнай Карэі і Кітаі знаходзіцца некалькі дзясяткаў аўтамабіляў. Карыстальнік выказаў меркаванне, ці не здарылася нешта.

Кім Чэн Ын з’яўляецца сынам папярэдняга кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра, які памёр 17 снежня 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі