З 3 снежня даражэе бензін
Кошты на аўтамабільнае паліва ўзрастуць у сярэднім на 10%.
Гэту інфармацыю TUT.by пацвердзілі на адной з мінскім АЗС, спасылаючыся на загад канцэрну “Белнафтахім”. Такім чынам, з суботы кошты будуць наступныя: 80-ы бензін — 5400, 92-і — 5700, 95-ы — 6100, дызпаліва — 6300.
З пачатку года гэта ўжо адзінаццатае падаражанне маторнага паліва.
Фота: onliner.by