За ўратаванне Канавалава і Кавалёва хочуць сабраць 100 тысяч подпісаў
Група грамадзянаў склала петыцыю на адрас ААН, праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch і “усіх, хто дапаможа”.
На сёння пад дакументам падпісаліся 28,5 тысяч чалавек. Яны выступаюць за тое, каб абвінавачаных па справе аб тэракце ў метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва не асуджалі на смяротную кару. Вышэйшай меры пакарання для абодвух маладых людзей запатрабаваў пракурор, прысуд будзе вынесены 30 лістапада.
Ініцыятары збору подпісаў распавялі “Нашай Ніве”, што ладзяць гэту кампанію, бо не вераць суду і прадстаўленым доказам. Яны баяцца памылак, якія ўжо калісьці былі ў беларускім правасуддзі, напрыклад, у “справе Міхасевіча”.