Замест аўтамабілістаў праспект перакрыла ДАІ (Фотарэпартаж)
Пад’ехаць да Кастрычніцкай удзельнікам акцыі “Стоп-бензін” не дазволілі. Але з-за гэтага ўтварыліся заторы на Нямізе і іншых вуліцах.
У Мінску прайшла чарговая акцыя “Стоп-бензін”. Гэтым разам супрацоўнікі ДАІ перакрылі пад’езды да цэнтральнай часткі праспекта Незалежнасці. У выніку ўтварыліся заторы на Нямізе і іншых вуліцах, па якіх можна аб'ехаць цэнтр горада. На думку Шаркова, акцыя адбылася, бо галоўная яе мэта не перакрыццё вуліц, а данясенне да ўлады сваёй пазіцыі, сваіх пратэстных настрояў. Калі ўлічыць, колькі намаганняў прыклала ўлада супраць акцыі, то можна сказаць: яны добра адсочвалі падзеі і ведаюць, што цэны на бензін хвалююць людзей, кажа Шаркоў.
Нагадаем, 20 жніўня аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэла ў шосты раз з пачатку года. Гэтым разам на 3%.
пачатак 2011 года |
20 жніўня 2011 года |
АІ-95 – 3240 |
АІ-95 – 4800 |
АІ-92 – 2870 |
АІ-92 – 4460 |
Н80 – 2250 |
Н80 – 4240 |
ДП – 2580 |
ДП – 4720 |