Затрыманы Генадзь Фядыніч
Старшыня прафсаюзу РЭП быў сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінска зняты з авіярэйса і дастаўлены ў суд Савецкага раёну сталіцы.
Як паведаміў агенцтву БелаПАН прэсавы сакратар прафсаюза РЭП Мікалай Герасіменка, прафсаюзны лідэр накіроўваўся ў Прагу на пасяджэнне цэнтральнага камітэту Міжнароднай фэдэрацыі металургаў (МФМ).
Фядыніча абвінавацілі ў арганізацыі 8 кастрычніка несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (Народнага сходу). Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна, а затым завезлі ў суд. Фядыніч адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе без адваката.
Цяпер калегі Генадзя Фядыніча разам з адвакатам накіроўваюцца ў суд Савецкага раёна Мінска, дзе суддзя Кірыл Палулех будзе судзіць прафсаюзнага лідара за падрыхтоўку і правядзенне Народнага сходу.