Зборную Даніі абкралі на чэмпіянаце свету ў Славакіі
Уся паліцыя Славакіі паднятая на ногі. Праваахоўнікі шукаюць злодзеяў, якія залезлі ў гатэльныя нумары гульцоў дацкай зборнай і яе VIP-прадстаўнікоў.
Калі ў дзённым матчы 7 траўня зборная Даніі гуляла з немцамі, у браціслаўскім гатэлі "Татра" адбыліся крадзяжы, інфармуе "Прессбол". Злодзеі забраліся як у нумары дацкіх гульцоў і трэнераў, так і абслугоўваючага персаналу і некалькі дацкіх VIP-гасцей. Зламыснікі скралі камп'ютары, iPod-ы, iPad-ы, парфуму, крэдытныя карткі, наяўныя грошы.
Прадстаўнікі гатэля "Татра" ўжо заявілі, што кампенсуюць датчанам усе іх фінансавыя страты.