Жахлівая спёка ў Малдове: абвешчаны аранжавы код небяспекі
Па звестках сіноптыкаў, 21 чэрвеня слупок тэрмометра падняўся да 36 градусаў, а 22 чэрвеня чакаецца 38-градусная спёка.
Лекары рэкамендавалі жыхарам рэспублікі не выходзіць на вуліцу апоўдні і спажываць як мага больш вадкасці. Але няшчасных выпадкаў пазбегнуць не атрымоўваецца. Колькасць пацярпелых ад сонечнага ўдару пайшла на сотні, а ў вадаёмах патанулі ўжо дзясяткі чалавек.
Найбольш цяжкае становішча складаецца ў гарадах. У Кішынёве пачаліся перабоі з электразабеспячэннем, некалькі разоў уставаў гарадскі транспарт. Каб хоць неяк панізіць тэмпературу, цэнтральныя вуліцы горада пачалі паліваць вадой, паведамляе ИТАР-ТАСС.
Фота: mold.su.