Жаночая зборная Беларусі па баскетболе трапіла ў аварыю (фота)
На шчасце, ніхто з дзяўчат не пацярпеў.
Спартсменкі ехалі ў аўтобусе ў літоўскія Друскенікі на зборы, паведамляе Goals.by. У 100 кіламетрах ад Мінска ў аўтобус ўрэзаўся “Опель”, кіроўца якога заснуў за рулём. Менеджэр зборнай Анжаліка Бялевіч адзначыла, што іх уратаваў ад няшчасця толькі цуд і прафесіяналізм кіроўцы. “Опель” рухаўся па сустрэчнай паласе і сутыкненне было амаль лоб у лоб.
Фота: facebook.com/marina.kress.5