Жывая трансляцыя шэсця ветэранаў на ТБ спынялася амаль на гадзіну
Трансляцыя распачалася згодна з планам, а 10.55. Аднак праз некалькі хвілін яна спынілася з невядомых прычынаў.
А 10.55 на тэлеканалах паказалі, як на праспекце Незалежнасці стаяць у чаканні дэлегацыі прадпрыемстваў і навучальных установаў, а таксама аўтамабілі для ветэранаў. Было зачытана віншаванне кіраўніка дзяржавы, паведамляе “Наша ніва”.
Пасля гэтага жывая трансляцыя нечакана спынілася. На тэлеканалах пачалі дэманстраваць канцэрты, прысвечаныя Дню Перамогі, на канале “Першы” каля 11.30 пачаўся паказ дакументальнага фільма пра парад Перамогі 1945 года.
Толькі а 11.49 жывая трансляцыя аднавілася. Шэсце ветэранаў на той момант усё яшчэ не стартавала. Аляксандр Лукашэнка з’явіўся на ім у суправаджэнні сваіх трох сыноў.