Зміцер Дашкевіч спыніў галадоўку
Палітвязень трымаў яе 15 дзён.
Са Змітром Дашкевічам у мазырскай калоніі сустрэлася адвакатка. Яна даведалася, што 5 кастрычніка палітвязень спыніў галадоўку, перадае Радыё "Свабода".
Па словах нявесты палітвязня Насты Палажанкі, Дашкевіч спыніў галадоўку, бо адміністрацыя калоніі змяніла стаўленне да яго. Палітвязня перавялі з карцара ў памяшканне камернага тыпу на месяц. Ён лічыць гэта безумоўнай перамогай і перадае падзяку асабліва журналістам і праваабаронцам, а таксама ўсім неабыякавым людзям, сваім паплечнікам. Таксама Дашкевіч вельмі ўдзячны Папу Рымскаму за словы падтрымкі, якія яму перадаў падчас сустрэчы апостальскі нунцый.
Фота — svaboda.org