Змітра Дашкевіча могуць перавесці ў “крытую турму”

Пра гэта прэс-службе МФ 9 верасня паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка. Адвакату Дашкевіча прыйшло паведамленне, у якім пазначана, што 13 верасня ўнутры калоніі адбудзецца судовае паседжанне. Будзе разглядацца пытанне змены месца адбыцця пакарання ў сувязі са статусам Змітра Дашкевіча. Яго лічаць злосным парушальнікам рэжыму унутранага ўтрымання.

Як лічыць Наста Палажанка, Дашкевіча хочуць перавесці ў так званую “крытку”. Такая турма ёсць у Гродне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі