Змітра Дашкевіча перавялі ў глыбоцкую калонію?
Адзін з ахоўнікаў калоніі кажа, што ўначы на 27 верасня канвоем перавялі нейкага зняволенага.
Адміністрацыя калоніі апавясціла супрацоўнікаў, што ён "адбывае пакаранне па палітычным артыкуле", паведамляе сайт udf.by. Мяркуецца, што гэта можа быць лідар "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч.
Нагадаем, што апошнія дні Дашкевіч знаходзіўся ў віцебскім СІЗА №2. Перад гэтым Таццяне Севярынец давалі інфармацыю пра Дашкевіча. Аднак 26 верасня такую інфармацыі ў СІЗА даваць адмовіліся.