Змітра Дашкевіча ўзнагародзілі Прэміяй Свабоды YEPP
Лідар “Маладога Фронту” (Чэхія) стаў першым лаўрэатам Прэміі Свабоды, арганізаванай у 2012 годзе.
Заснавала яе моладзевая арганізацыя Еўрапейскай народнай партыі (Моладзь Еўрапейскай народнай партыі, па-англійску Youth of the European People’s Party, YEPP). Яна аб’ядноўвае больш за 51 хрысціянска-дэмакратычную моладзевую палітычную арганізацыю з амаль 40 краінаў Еўропы.
Кіраўніцтва YEPP даслала ліст "Маладому фронту" і палітвязню. У ім гаворыцца, што YEPP актыўна займаецца пытаннем свабоды ў Беларусі, перадае прэс-служба "Маладога фронту".
Фота — ВyМedia.net