Зміцер Дашкевіч можа адзначыць народзіны ў карцары

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла нявеста Дашкевіча Наста Палажанка. Дзяўчына не выключае, што 20 ліпеня, калі Змітру споўніцца 31 год, ён будзе яшчэ ў карцары. Год таму ён таксама сустракаў народзіны ў ізаляцыі.

Зміцер Дашкевіч асуджаны на 2 гады. Тэрмін яго зняволення заканчваецца ў снежні, але стала вядома, што Следчы камітэт распачаў праверку адносна завядзення новай крымінальнай справы супраць палітвязня. У такім выпадку актывісту пагражае падаўжэнне тэрміну сама меней на год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі