Зміцер Дашкевіч сустрэнецца ў калоніі з бацькам
Спатканне адбудзецца цягам месяца.
Пра гэта ў інтэрв’ю “Нашай ніве” паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка. Паводле яе словаў, умовы ўтрымання Змітра ў Глыбоцкай калоніі, куды яго перавялі з Горак, палепшыліся. Супрацоўнікі турмы ў Глыбокім паводзяцца карэктна і кіруюцца законам. Так, лісты ад лідара “Маладога фронту” сталі прыходзіць хутка. Змітру дазволілі мець цёплыя рэчы, атрымліваць перадачы. Ён можа таксама мець пры сабе Біблію.
Што да аперацыі на калене, пра неабходнасць якой Дашкевіч пісаў раней, то ў бліжэйшы час ён не збіраецца накіроўваць ніякія заявы на шпіталізацыю. Самаадчуванне палітвязня ў Глыбокім крыху палепшылася.