Зміцер Дашкевіч сядзіць у адзіночцы ў Глыбоцкай калоніі
З ім пабачылася адвакатка Марына Кавалеўская.
Дашкевіч заявіў ёй, што не мае прэтэнзіяў да адміністрацыі калоніі, перадае Радыё "Свабода". Кавалеўская таксама паведаміла, што Дашкевіч пачуваецца нармальна.
Палітвязня даставілі ў Глыбоцкую калонію 27 верасня. Нагадаем, што на этапе Дашкевіч быў каля тыдня. Яго адправілі без цёплай вопраткі і не дазвалялі зрабіць яму перадачы.