Рэзідэнт ПВТ распрацаваў адно з самых папулярных далучэнняў для iPhone
Кампанія-рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій Беларусі "Віадэн Медыя" выпусціла далучэнне для платформы iPhone, якое сёння лідуе на гандлёвых пляцоўках кампаніі Apple у дзесятках краінаў. гаворка ідзе пра праграму All-in fitness pedometer, якая ўяўляе з сябе ўніверсальны крокамер. Сайт BYBANNER.com паведамляе, што праграма, якая трапіла ў продаж 20 траўня, на працягу двух тыдняў стала самым папулярным далучэннем у катэгорыі Healthcare&Fitness, дзе канкурэнцыя заўжды вельмі высокая.
Далучэнне All-in fitness pedometer увайшло ў Топ-30 усіх платных праграмаў амерыканскай гандлёвай пляцоўкі App Store. Акрамя таго, на пляцоўцы App Store у Расіі праграма стала самай папулярнай сярод усіх далучэнняў, даступных карыстальнікам.