РПЦ: мітрапаліт Філарэт працягне кіраўніцтва Беларускім экзархатам

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт працягне кіраваць Беларускім экзархатам Рускай праваслаўнай царквы. Такое рашэнне прыняў у панядзелак Свяшчэнны сінод РПЦ у Санкт-Пецярбургу на чале з патрыярхам Маскоўскім Кірылам.
БЕЛТА нагадвае, што пасля спаўнення 75 гадоў, у адпаведнасці са статутам РПЦ, уладыка Філарэт мусіў падаць на імя патрыярха просьбу аб сыходзе ў сувязі з дасягненнем гэтага ўзросту. Патрыярх, параіўшыся з Сінодам, можа альбо задаволіць прашэнне, альбо пакінуць архіярэя на яго пасадзе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі