Румас — пра ўдзел рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій у лічбавізацыі эканомікі

Румас — пра ўдзел рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій у лічбавізацыі эканомікі

1 сакавіка прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас наведаў Парк высокіх тэхналогій. Падчас сустрэчы з яго кіраўніком Усеваладам Янчэўскім гаворка ішла пра перспектывы развіцця ў нашай краіне сферы высокіх тэхналогій. Як інфармуе прэс-служба Саўміна, разглядаецца магчымасць шырокага ўдзелу рэзідэнтаў Парка ў лічбавізацыі эканомікі Беларусі. І не толькі ў рэалізацыі канкрэтных праектаў, але і ў выпрацоўцы агульнай стратэгіі лічбавізацыі краіны.

Янчэўскі агучыў Румасу новыя ідэі ініцыятывы Парку высокіх тэхналогій, якія датычацца развіцця сферы айчыннай адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі