Рускамоўныя брытанцы хочуць далучыцца да Мытнага саюзу
Ініцыятыўная група грамадзян Вялікабрытаніі абвясціла аб заснаванні на тэрыторыі краіны палітычнай партыі “За Расію”.
Як вынікае з праграмных палажэнняў новай арганізацыі, “За Расію” створаная для абароны правоў і свабодаў расіян і рускамоўных жыхароў Вялікабрытаніі. “Мы галасуем за выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюзу і ўваходжанне ў Мытны саюз”, — гаворыцца ў прэс-паведамленні палітрады партыі “За Расію” на сайце арганізацыі.
“Наша будучыня не на загнілым захадзе, а на светлым усходзе, наша будучыня з Расіяй!”, — падкрэсліваюць у кіраўніцтве палітычнай арганізацыі. Там перакананыя, што толькі Расія пад кіраўніцтвам яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна можа рэальна супрацьстаяць спробам Захаду і ЗША, у прыватнасці, паставіць на калені ўвесь свет, паведамляе Радыё Свабода.