Рускія салдаты захапілі пост украінскіх памежнікаў (відэа)
У суботу 1 сакавіка Савет Федэрацыі РФ адзінагалосна дазволіў Пуціну ўвесці войскі на тэрыторыю суверннай Украіны.
Украінскія СМІ гэтую навіну падаюць пад загалоўкам "Расія абвесціла вайну Украіне". У ноч з 1 на 2 сакавіка павінна прайсці тэрміновае паседжанне Савета бяспекі ААН.
На відэа, знятым удзень 1 сакавіка, бачна як расійскія салдаты бесперашкодна знаходзяцца на тэрыторыі паста украінскіх памежнікаў у крымскай Балаклаве. На іх браневіках расійскія нумары.