Рыхтуецца рэферэндум супраць павелічэння мытных пошлін на аўтамабілі

У створаную ініцыятыўную групу, якую ачоліў Ігар Лялькоў, увайшлі сябры Партыі БНФ, руху "За Свабоду", аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", руху салідарнасці "Разам" Ініцыятыўная група па правядзенні рэспубліканскага рэферэндума супраць павелічэння мытных пошлінаў на аўтамабілі, якія ўвозяцца ў краіну, створаная ў нядзелю ў Мінску. У першым сходзе ўдзельнічала каля 100 чалавек.

Ініцыятыўную групу ачоліў намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў (на здымку справа). У яе увайшлі сябры Партыі БНФ, руху "За Свабоду", аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", руху салідарнасці "Разам" ды іншыя грамадскія актывісты.



Як паведамляе БелаПАН, заяву на рэгістрацыю групы плануецца падаць у Цэнтральную выбарчую камісію 25 сакавіка. У выпадку рэгістрацыі ініцыятыўнай групы рэферэндум можа прайсці ў чэрвені 2010 года.

Нагадаем, Партыя БНФ агучыла сваю ініцыятыву ў снежні 2009 года. У кіраўніцтве партыі лічаць, што пагадненне аб стварэнні Мытнага саюза, падпісанае 27 лістапада кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Казахстана, "ігнаруе інтарэсы значнай часткі грамадзян Беларусі, для якіх уступленне ў сілу падпісаных дакументаў пацягне пагаршэнне асабістага матэрыяльнага дабрабыту ў сувязі са значным павышэннем мытных тарыфаў і, адпаведна, цэнаў на важныя катэгорыі тавараў, у прыватнасці на легкавыя аўтамабілі".


Глядзі таксама па тэме:

Беларусам раяць не марыць пра аўто, а вучыцца мысліць глабальна



Фота — bymedia.net; Салідарнасць


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі