Рымашэўскі: Міхалевіча не асуджаю, хаця нам можа стаць горш
Алесь Міхалевіч прыняў аптымальнае рашэнне ў сваёй сітуацыі. Так ацэньвае яго ўцёкі экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.
На яго думку, пасля расповедаў пра катаванні ў турме КДБ Міхалевіч будзе пачувацца за мяжой у большай бяспецы, чым у Беларусі. Разам з тым, кажа Рымашэўскі, учынак Міхалевіча можа паўплываць на становішча іншых фігурантаў справы 19 снежня.
Рымашэўскі: "Я думаю, што можа, безумоўна, паўплываць. Для тых, хто знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, напэўна, ёсць нейкія новыя пагрозы. І пры гэтым я зноў-такі падкрэсліваю, што ўчынак Алеся я не асуджаю, бо абсалютна зразумела яго матывацыя".
Рымашэўскі кажа, што сам ён з Беларусі з'язджаць не збіраецца, бо адчувае сваю адказнасць за партыю.
Рымашэўскі: "Думкі могуць з'яўляцца ўсялякія, але выбару ў мяне няма. Асабіста ў мяне, бо за маімі плячамі партыя — БХД. І відавочна, што рэжым лічыць нас адной з самых небяспечных для сябе структур. Не таму што мы радыкальныя. Зараз рыхтуюцца выбары ў парламент па прапарцыйнай сістэме, дзе будуць партыйныя арганізацыі ўдзельнічаць у выбарах. Калі эмігрую я ці Павал Севярынец, бо мы пад пераследам, то на нашае месца стануць іншыя — Дзяніс Садоўскі, іншыя лідары. Яны апынуцца ў такой жа самай сітуацыі, у іх таксама ёсць сем'і. Таму такое выйсце — або з'язджаць усім, алне ьбо заставацца тут і трываць да канца. Прынамсі я лічу, што трэба трываць да тых часоў, пакуль ёсць сілы, змагацца, пакуль ёсць сілы працаваць. Я буду гэта рабіць. Сёння эміграцыю для сябе не разглядаю як варыянт".
Палітык кажа, што на сённяшні дзень дзейнасць і ў Беларусі, і за мяжой аднолькава важная. Менавіта таму БХД стварыла свае прадстаўніцтвы ў Вільні і Варшаве.
Рымашэўскі: .
А вось палітычныя перспектывы Міхалевіча ў Беларусі Рымашэўскі ацэньвае крытычна. На яго думку, быць лідарам грамадскай думкі ў Беларусі немагчыма, калі ты знаходзішся за мяжой. Аднак віну за гэта Рымашэўскі ўскладае на беларускія ўлады.