Са 130 манашак праваслаўнага манастыра ў амаль паловы пацвердзіўся каранавірус
Стала вядомая колькасць манашак Свята-Елісавецінскага праваслаўнага манастыра ў Мінску, якія заразіліся каранавірусам. З 130 чалавек COVID-19 выявілі ў амаль паловы. У бальніцы знаходзіцца каля дзясятка з іх, астатнія лечацца ў манастыры. Пра гэта TUT.by распавяла манашка Марыя Якаўлева. Паводле яе слоў, яна ўжо перахварэла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.