У бальніцы памерла манахіня Свята-Елісавецінскага манастыра
У панядзелак у бальніцы памерла манахіня Свята-Елісавецінскага манастыра Марыя, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на яго канцылярыю і прэс-службу БПЦ. Раней стала вядома, што ў яе станоўчы тэст на каранавірус. Манахіня лячылася больш за два тыдні. У манастыры кажуць, што яна "мела ўжо шмат гадоў", у яе былі хранічныя захворванні. Дакладная прычына смерці пакуль не названая.
Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр знаходзіцца на ўскраіне Мінска. У красавіку стала вядома пра групу манахінь, якія трапілі ў бальніцу. У дваіх з іх быў пацверджаны COVID-19.
Прэс-сакратар БПЦ Сергій Лепін сказаў svaboda.org, што у Свята-Елісавецінскім манастыры гэта адзіная смерць сярод манахінь і інакаў, якія былі шпіталізаваны, і тых, хто апынуўся на каранціне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.