Садоўскі: Аб "запісцы" Рымашэўскі распавядзе сам
Вызвалены ў ноч на 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі заўтра правядзе прэс-канферэнцыю.
Як ужо паведамлялася, палітык выйшаў з турмы пасля таго, як напісаў "тлумачальную запіску" на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Сябар і паплечнік Рымашэўскага Дзяніс Садоўскі, які адным з першых убачыў яго пасля вызвалення з СІЗА КДБ, нічога не змог растлумачыць з гэтай нагоды. "Аб акалічнасцях з'яўлення "цыдулкі" Рымашэўскі распавядзе неўзабаве сам", заявіў Садоўскі "Народнай волі ".
Сябар экс-кандыдата таксама дадаў, што выглядае Віталь здаровым. Прынамсі, знешне... На ўмовы ўтрымання ён не скардзіўся, распавёў, што ў СІЗА КДБ яго трымалі ў трох-чатырохмясцовых камерах, перадачы даходзілі рэгулярна.