Сахашчык: высокапастаўленыя чыны МУС РБ ужо зрабілі сабе "пашпарты прыкрыцця"

У МУС Беларусі рыхтуюцца да будучых зменаў? / БЕЛТА
У МУС Беларусі рыхтуюцца да будучых зменаў? / БЕЛТА

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык у інтэрв'ю ўкраінскім журналістам паразважаў пра маналітнасць улады ў Беларусі. Ён лічыць, што яна толькі знешняя.

"У мяне ёсць інфармацыя, што шэраг высокапастаўленых чыноў МУС Беларусі ўжо зрабілі сабе "пашпарты прыкрыцця" на іншыя імёны, са змененай датай нараджэння і з крыху змененай знешнасцю, — кажа Сахашчык. — Гэтыя людзі не да канца вераць, што ўсё гэта назаўжды".

Падобнай інфармацыяй па іншых сілавых структурах Валерый Сахашчык не валодае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі