Салют у Дзень Незалежнасці 3 ліпеня пачнецца а 23:00

Салют у гонар Дня Незалежнасці Беларусі пачнецца 3 ліпеня а 23:00 ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, а таксама ў Брэсцкай крэпасці. Пра гэта паведаміў сёння ваенны камендант камендатуры Узброеных Сіл Беларусі Анатоль Грыцаў.

“Салют пачнецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі са сканчэннем выканання дзяржаўнага гімна. Магчымая затрымка 15-20 секунд”, растлумачыў ваенны камендант.

У Мінску святочны салют будзе праводзіцца з шасці агнявых пазіцый: у парку імя 50-годдзя Перамогі, на узбярэжжы Свіслачы; на пустцы ў раёне населенага пункта Навінкі; у аэрапорце Мінск-1; на пустцы ў раёне Чыжоўскіх могілак за МКАД; на пустцы на беразе вадасховішча Дразды і ў ваенным гарадку ва Уруччы,  паведамляе БЕЛТА.

Фота: ptzgovorit.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі