Самалёт для каня і оперны канцэрт у небе: “вар’яцкія запыты” да авіякампаніяў
Прыватныя замежныя авіякампаніі распавядаюць пра самыя “вар’яцкія запыты”, якія атрымліваюць ад багатых кліентаў, піша Daily Mail.
Напрыклад, выданне апавядае, як наймалі самалёт для каня і для свінні, а ў іншым выпадку замаўлялі два самалёты, каб пераехаць. Яшчэ адзін вандроўнік заплаціў за дадатковую пасадку самалёта на шляху з Еўропы ў Амерыку, каб яго шчанюк мог пагуляць на свежым паветры.
Яшчэ адзін кліент арандаваў для сваёй сям’і чатыры самалёты, аздобленыя ў тэматыцы казак Дыснэя і так паляцеў у Disney World у Флорыдзе.
Рэйсы фрахтавалі для папугаяў, сабак, а таксама для сотавага тэлефона, выпадкова пакінутага дома.
Аднойчы самалёт зафрахтавалі на шэсць гадзінаў: на борце быў банкет, спа-працэдуры і канцэрт вядомага опернага спевака. Але ж у выніку паветранае судня прызямлілася там, дзе і ўзляцела.