Самалёт з Расіі ў Турцыю затрымалі на 8 гадзін з-за мабілізацыі пілота

Пасажыраў папрасілі часова пакінуць самалёт "у сувязі з мабілізацыяй" / azurair.ru
Пасажыраў папрасілі часова пакінуць самалёт "у сувязі з мабілізацыяй" / azurair.ru

Пасажырскі самалёт з Расіі ў Турцыю (рэйс авіякампаніі Azur Air з Уфы ў Анталью) затрымалі на 8 гадзін з-за мабілізацыі пілота, піша meduza.io. Адбылося гэта яшчэ ў канцы верасня, але пра інцыдэнт стала вядома толькі цяпер.

Вылет быў запланаваны на 5:20 раніцы. Але прыйшлі з ваенкамата за пілотам. Пасажыраў папрасілі часова пакінуць самалёт "у сувязі з мабілізацыяй і наступнай забаронай перасячэння мяжы для другога пілота". Яму нібыта прыйшла позва, а ён у ваенкамат не з'явіўся. У выніку яго адшукалі на працы, а сам ён апынуўся ў спісе невыязных з РФ.

У Турцыю паляцеў пілот, які быў у рэзерве. Што да пілота, за якім прыйшлі з ваенкамата, то ён праз некалькі дзён вярнуўся на працу.

Мабілізацыя ў Расіі пачалася 21 верасня. У пятніцу Уладзімір Пуцін заявіў, што было мабілізавана 222 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі