Сем сутак арышту за фота вызвалення Віцебска ад нацыстаў
Байцы Савецкай арміі з нацысцкім сцягам у вызваленым Віцебску / Facebook Віктара Барысенка
Віцебскі краязнаўца Віктар Барысенка асуджаны на 7 сутак за фота часоў Другой сусветнай вайны. Ён апублікаваў фота вызваленага Віцебска, дзе жаўнеры Савецкай арміі трымаюць трафейны нацысцкі сцяг. Яго абвінавацілі ў "прапагандзе нацысцкай сімволікі", паколькі на фота была бачная свастыка.
"Яны судзілі мяне за гэтую фатаграфію, зробленую ў вызваленым Віцебску ў 1944 годзе. Так-так, судзілі. Літаральна. Артыкул 19.10 Адміністрацыйнага кодэкса. Прапаганда нацысцкай сімволікі. Той факт, што гэта сапраўдная архіўная фатаграфія, якая знаходзіцца ў вольным доступе на дзясятках сайтаў, знятая фатографам-камуністам, і прапагандуе наогул-то подзвіг савецкіх салдат, якія захапілі як трафей сцяг ворага, судом прынята да ведама. Але прысуд абвясцілі, нібы я мацёры неанацыст - 7 сутак адміністратыўнага арышту", піша краязнаўца на сваёй старонцы ў Facebook.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.