У Беларусі будуць канфіскоўваць машыны ў п’яных расіян і ўкраінцаў (відэа)
Сенатары ўхвалілі законапраект аб канфіскацыі машын у нецвярозых кіроўцаў. Пасяджэнне Савета Рэспублікі прайшло ў пятніцу, 28 чэрвеня.
Нагадаем, на мінулым тыдні праект закона "Пра ўнясенне змен і дадаткаў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення" быў прыняты адразу ў двух чытаннях дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Папраўкі дазволяць канфіскаваць транспарт за паўторнае на працягу года кіраванне ў п'яным выглядзе аб перадачу аўтамабіля п'янаму кіроўцу. Канфіскацыя не будзе датычыць толькі выпадкаў, калі аўтамабілем завалодалі ў выніку ўгону, самаўпраўства і г. д.
Павялічацца і штрафы за п'янае кіраванне — ад цяперашніх 1,5-3-5 млн рублёў да 5-10 мільёнаў.
За цяжкія пашкожданні або смерць чалавека ў аварыі п'яны кіроўца можа атрымаць ад 6 месяцаў да 7 гадоў пазбаўлення волі. За гібель двух і больш чалавек у ДТЗ па віне нецвярозага кіроўцы прадугледжана ад 4 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Закон будзе распаўсюджвацца і на замежнікаў. Пасля Савета Рэспублікі дакумент пойдзе на подпіс кіраўніку дзяржавы.
Фота — sb.by