Сепаратысты ДНР прэтэндуюць на Харкаў і Днепрапятроўск

Сепаратысты ДНР абвясцілі сябе пераемнікамі Данецка-Крыварожскай рэспублікі і намякнулі, што могуць узяць пад кантроль украінскія Харкаў, Днепрапятроўск і нават Растоўскую вобласць Расіі. Пра гэта гаворыцца ў прынятым сепаратыстамі мемарандуме аб асновах дзяржаўнага будавання, перадае newsru.com

“Абвяшчаем працяг традыцый Данецка-Крыварожская Рэспублікі і заяўляем, што дзяржава Данецкая Народная Рэспубліка з’яўляецца яе пераемнікам”, — гаворыцца ў дакуменце, які сам сепаратысты назвалі не заканадаўчым актам, а “палітычнай перспектывай”.

У мемарандуме апублікаваны заклік да супрацоўніцтва з народам тых тэрыторый Украіны, якія раней уваходзілі ў склад Данецка-Крыварожскай Рэспублікі. Апроч таго, далучыцца да “федэрацыі” могуць і жыхары іншых абласцей.

Пры гэтым прадстаўнік ДНР Андрэй Пургін заявіў, што дакумент не з’яўляецца экспансіянісцкім і гаворкі аб тэрытарыяльных прэтэнзіях няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі