Сепаратысты спрабавалі ўначы напасці на кацельню ў Данецку
Па словах данецкага мэра, 75 тысяч чалавек маглі застацца без гарачай вады.
Данецкі гарадскі галава Аляксандр Лук'янчанка паведаміў пра гэта ў сваім звароце да жыхароў горада, піша сайт censor.net.ua.
"Людзі, якія здзяйсняюць усе гэтыя ўчынкі, не з'яўляюцца патрыётамі горада і нашага краю. Частка людзей, якія здзяйсняюць правапарушэнні, прыехалі ў Данецк з гарадоў нашай вобласці. Я рэзка асуджаю падобныя дзеянні і заклікаю да парадку!" — заявіў Лук'янчанка.
Фота — econet.ru