Севярынца і Мікалайчык асудзілі на 10 сутак

Севярынца і Мікалайчык асудзілі на 10 сутак

Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца і актывістку Вольгу Мікалайчык асудзілі на 10 сутак арышту, паведамляе Радыё Свабода. Як паведамлялася раней, іх затрымалі ў горадзе яшчэ да абеду і павезлі ў суд, прычым Севярынца абвінавачвалі ў парушэнні правілаў дарожнага руху пешаходам.

Севярынца асудзілі ў Фрунзенскім судзе, Мікалайчык — у Першамайскім. Таксама сёння былі затрыманыя актывісты Дзяніс Урбановіч і Барыс Анікееў, але пра іх звестак дагэтуль няма.

Пікеты ля рэстарана “Паедзем паядзім” ва ўрочышчы Курапаты адбываюцца ад 1 чэрвеня. Актывісты дамагаюцца закрыцця ўстановы, якая ўзнікла ля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі