С.Гайдукевіч: Пачалася пакрокавая стратэгія дыялогу Беларусі і ЕС

Палата прадстаўнікоў заўтра не будзе разглядаць пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Паводле словаў спікера Вадзіма Папова, у гэтым пытанні не варта спяшацца, інфармуе "Інтэрфакс". Раней меркавалася, што менавіта стары склад Палаты прадстаўнікоў звернецца да праблемы самаабвешчаных рэспублік.
Еўрарадыё звярнулася па каментар да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Гайдукевіча. Вось як ён пракаментаваў сітуацыю "на дыпламатычнай мове":

"Пачалася пакрокавая стратэгія дыялогу Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага Саюза. І пэўныя крокі намеціліся і чакаюцца ад Еўрапейскага саюза 13 кастрычніка, ад таго, якія рашэнні будуць прынятыя ЕС у адносінах да нашай дзяржавы. Вось гэтая пакрокая стратэгія і падразумевае неасаблівую і непатрэбную спешку ў гэтым пытанні. Гэта я вам гавару на дыпламатычнай мове".

Нагадаем, 13 кастрычніка ў Люксембургу адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў краін ЕС. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мяркуецца, што на ім можа быць прынятае рашэнне аб прыпыненні санкцый у адносінах да часткі беларускіх чыноўнікаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі