"Шахцёр" — трэці паўфіналіст Кубка Беларусі па футболе

"Шахцёр" — трэці паўфіналіст Кубка Беларусі па футболе

Трэцім паўфіналістам Кубка Беларусі стаў салігорскі футбольны клуб "Шахцёр". 

15 сакавіка салігорцы ў гасцях перамаглі бабруйскую "Белшыну" з лікам 1:0. За тыдзень да таго ў сябе дома "Шахцёр" літаральна разграміў сапернікаў — 5:0.

Раней у паўфінал выйшлі футбалісты мінскага "Дынама" і клуба "Іслач" з Мінскага раёна.

Апошні паўфіналіст стане вядомы 16 сакавіка. У гэты дзень у Гомелі сустрэнуцца мясцовы "Лакаматыў" і "Віцебск". У першай сустрэчы ў сябе дома віцебскія футбалісты перамаглі з лікам 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі