Шэсце да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсій прайшло ў Магілёве

Хрэсны ход на месца расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Магілёве

Хрэсны ход на месца расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Магілёве / mogeparhia.by

У Магілёве 9 лютага адбылося шэсце да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсій. Акцыя была арганізаваная Магілёўскай праваслаўнай епархіяй.

Спярша архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній здзейсніў літургію ў храме царскіх пакутнікаў і ўсіх навамучанікаў ХХ стагоддзя. Гэтая царква стаіць у парку Горкага ў цэнтры Магілёва.

А пасля літургіі частка вернікаў прайшла калонай з харугвамі праз паўгорада да кар'ера насупраць мясакамбіната. Гэтае месца, як пішуць праваабаронцы з MAYDAY, вядомае магілёўцам як месца масавых пахаванняў. Напрыканцы канцы 1980-х там выявілі чалавечыя парэшткі. Улады прызналі, што менавіта ў гэтым месцы адбываліся сталінскія расстрэлы.

Ад канца 1980-х там стаяў драўляны крыж. Штогода актывісты дэмакратычных партый і арганізацый ладзілі там мітынгі памяці. У кастрычніку 2023-га падчас рэканструкцыі праспекта Дзімітрава крыж памянялі на памятны знак з рускамоўным надпісам.

Менавіта на гэтае месца пасля набажэнства павёў калону іерэй Андрэй Шаварын. Міліцыя не перашкаджала акцыі. Праваслаўная япархія прызнала, што гэта быў хрэсны ход "на месца расстрэлу ахвяр рэпрэсій у 1930-я гады".

Шэсце да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсій прайшло ў Магілёве
Хрэсны ход на месца расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Магілёве / mogeparhia.by
Шэсце да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсій прайшло ў Магілёве
Хрэсны ход на месца расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Магілёве / mogeparhia.by
Шэсце да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсій прайшло ў Магілёве
Хрэсны ход на месца расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Магілёве / mogeparhia.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі