Што ва Украіне думаюць пра чарговую беларускую праверку баявой гатоўнасці
Беларуская армія
Украіна пракаментавала пачатак чарговага этапу праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі.
“Мы на адпаведных кірунках узмацняем пільнасць нашых памежных нарадаў. Таксама ўтрымваем у гатоўнасці да адэкватнага рэагавання патрэбныя сілы і сродкі, якіх досыць для выканання гэтых заданняў”, — сказаў камандны з'яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў.
Ён дадаў, што калі пагроза з боку Беларусі будзе павялічвацца, Генеральны штаб УСУ скіруе на мяжу дадатковыя сілы і сродкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.