Шумчанка: Мяне падставіў хтосьці, хто мяне добра ведае
Лідэр рэспубліканскага грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка наведаў суд Маскоўскага раёна сталіцы, дзе пазнаёміўся з матэрыяламі справы.
Напярэдадні ён атрымаў позву, якая прадпісвае яму з'явіцца 17 снежня на разгляд справы пра дробны крадзеж. Шумчанку абвінавацілі ў тым, што ён скраў з універсама Брэст бутэльку воцату коштам 1620 рублёў, але быў злоўлены.
У размове з Еўрарадыё прадпрымальнік распавёў, што ў судзе пазнаёміўся з матэрыяламі справы.
“Я ўбачыў матэрыялы справы. Пратакол, сведчанні міліцыянтаў. Пратакол складаў участковы, усё апісана, узятыя паказанні сведкаў, а подпіс пастаўлены немаведама кім”.
Паводле слоў Шумчанкі, суддзя сказала, што падобныя выпадкі ўжо бывалі. Прадпрымальнік ужо звязаўся з адвакатам і рыхтуецца да суда. Ён мяркуе, што яго падставіў нехта, хто яго добра ведае.
“Ці то гэта неяк сфабрыкавана, ці то нехта скарыстаўся маімі дадзенымі. Той, хто мяне вельмі добра ведае. Гэта можа быць аднакласнік, добры знаёмы, даўні прыяцель — гэта можа хто заўгодна быць. Таму што сёння знайсці звесткі не так складана”.
Адзначым, што на 15 снежня ў Мінску запланаваная дазволеная ўладамі акцыя "Марш прадпрымальнікаў", якую арганізуе "Перспектыва".