Шведскага праваабаронцу не пусцілі ў Беларусь нават з квітком на хакей
Марцін Угла прыляцеў, каб паглядзець суботні матч сваёй каманды на чэмпіянаце свету па хакеі.
Аднак беларускія памежнікі заявілі, што Угла знаходзіцца ў "чорным спісе" і яму забаронены ўезд у Беларусь. У каментары Радыё "Свабода" праваабаронца паведаміў, што яму прапанавалі або чакаць самалёт назад у Стакгольм або сёння ж ляцець у Кіеў. Падарожнічаць у Кіеў ён адмовіўся.
Углу трымаюць у транзітнай зоне. Якім чынам яго дэпартуюць, праваабаронца пакуль не ведае.
Квіток на хакей у яго, хутчэй за ўсё, марна прападзе.
Фота — spring96.org