Шведскі кот раптоўна апынуўся ў Францыі за 1700 кіламетраў ад дома

Шведскі кот раптоўна апынуўся ў Францыі за 1700 кіламетраў ад дома

Дзевяцігадовы кот па мянушцы Глітэр, які жыў у Швецыі, знік і раптоўна знайшоўся ў Францыі — за 1700 кіламетраў ад свайго дома. Як ён туды трапіў, пакуль невядома.

Гаспадар Глітэра, Сэмі Карлсан, жыве ў горадзе Брумёла. Па яго словах, коцік нярэдка ўцякаў з дома і мог недзе блукаць цэлы тыдзень, але потым вяртаўся. Аднойчы Глітэр не вярнуўся і гаспадар пачаў перажываць.

20 лістапада Карлсану патэлефанавалі з горада Нім на поўдні Францыі і спыталіся, ці ведае ён Глітэра. Швец падумаў, што французы жартуюць, але яму даслалі фота і на здымку быў яго кот.

Інфармацыя пра гаспадара была запісана ў мікрачып, зашыты пад скуру гадаванца. Мяркуецца, што ката маглі падабраць французскія турысты, якія летам адпачывалі ў Швецыі. Гаспадар спадзяецца забраць Глітэра ў пачатку наступнага года, піша The Local.

На фота: кот Глітэр у Францыі ў чаканні шведскага гаспадара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі