Сілавікі затрымалі маці спявачкі Рыты Дакоты
Сілавікі затрымалі Святлану Герасімовіч — маці спявачкі Рыты Дакоты. Пра гэта паведамляюць праўладныя тг-каналы.
Жанчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэсных акцыях. З паведамленняў вынікае, што ёй пагражае крымінальная справа.
Рыта Дакота — беларуская спявачка, якая жыве і працуе ў Расіі. У 2020 годзе яна падтрымала пратэсты і выпусціла песню "Уходи".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.