Сілавікі зладзілі хапун у Ваўкавыскім раёне
Затрыманыя жыхары Ваўкавыскага раёна
Падчас аблавы ў Ваўкавыскім раёне сілавікі затрымалі чатырох мясцовых жыхароў — трох мужчын і жанчыну. Відэа з імі з'явілася ў тг-канале, набліжаным да ГУБАЗіКа.
Людзей затрымлівалі каля прахадных прадпрыемстваў, дзе яны працавалі, а таксама дома. Затрыманых прымусілі на відэа прызнацца ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Як адзначаюць праваабаронцы "Вясны", актыўнасць сілавікоў у Ваўкавыску звязаная з нядаўнім інцыдэнтам. Падчас аднаго з бытавых выклікаў быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў Ваўкавыск накіравалі сілавікоў з Мінска і Гродна, якія пачалі "зачыстку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.