Сіноптыкі: у панядзелак у сталіцы будзе моцны снегапад

Моцны снегапад накрые сталіцу ў панядзелак, паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
ДАІ просіць мінчукоў па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце, а калі гэта немагчыма — быць вельмі ўважлівымі на дарозе, захоўваць дыстанцыю і хуткасны рэжым. У горадзе будзе працаваць тэхніка для ўборкі снегу, таму аўтамабілі, пакінутыя на праезжай частцы, могуць пераставіць альбо эвакуяваць на стаянку.

Моцныя снегапады і завірухі чакаюцца ў першы дзень лютага і на большай частцы тэрыторыі краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі