Сірыец з літоўскай лякарні: на мігрантаў у Беларусі спускаюць сабак

Сірыец з літоўскай лякарні: на мігрантаў у Беларусі спускаюць сабак

У Беларусі мігрантаў, якія ідуць у краіны Еўрасаюза зачыняюць у клеткі і спускаюць на іх сабак. Пра гэта ў інтэрв'ю delfi.lt са словаў свайго земляка распавёў сірыец Майдас, які скончыў у Літве медыцыну і цяпер працуе рэзідэнтам у хірургічным аддзяленні Лаздзінайскай лякарні.

Майдаса ўзрушыла гісторыя суайчынніка Ваеля, якога тыдзень таму ў Варэнскім раёне Літвы знайшлі валанцёры. Цяпер Ваель пакінуў лякарню. Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Літву не высылаць яго, пачалася працэдура прадастаўлення яму прытулку.

Ваель добра жыў у Сірыі, але ў яго рэгёне пачалі дзейнічаць тэрарысты. Таму ён быў вымушаны пакінуць радзіму, кажа Майдас.

Ваель паверыў абяцанням, што праз Беларусь можна лёгка патрапіць у Еўропу. Аднак у нашай краіне яго чакала жорсткая рэальнасць. Спярша сірыец спрабаваў перайсці ў Польшчу, але яго вярнулі. 

Ваель раскзаў суайчынніку, што беларускія памежнікі жорстка абыхдзяцца з мігрантамі. Нібыта ў мігрантаў забіраюць тэлефоны, каштоўныя рэчы, часам вопратку, іх трымаюць у клетках, на іх спускаюць сабак.

"У Беларусі яго збілі. Усе яго цела ўсеянае сінякамі. Ніякі чалавек не можа жыць у такой сітуацыі. Ён спрабаваў трапіць у Літву. Праз праблемы з нагамі ён не мог ісці, яго выратавалі валанцёры", — кажа Майдас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі