Сітуацыя з расійскім крэдытам Беларусі вырашыцца да сярэдзіны года
Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны.
Нагадаем, пра рашэнне выдаць Беларусі сёлета дадатковы міждзяржаўны крэдыт у канцы снежня 2013 года заявіў Уладзімір Пуцін. Ён мусіць скласці 2 млрд долараў. Аднак пакуль наша краіна атрымала з яго толькі 450 млн долараў.
Вось што кажа пра далейшыя перспектывы Тарас Надольны:
"Дакладных тэрмінаў няма, але работа ідзе. Ідзе адпрацоўка механізма... Вырашаецца, хто яго [крэдыт] выдасць: ці гэта будзе на ўзроўні ўраду, ці Цэнтральнага банка".
Паводле слоў намесніка старшыні Нацбанка Беларусі, сітуацыя вырашыцца да сярэдзіны бягучага года. Мінск будзе пагашаць крэдыт з 15 студзеня 2017 года.
Нацбанк: У бюджэце сярэдні курс долара 9800 і ніякіх зменаў мы не бачым