Скардзіна заняла 13-е месца ў спрынце ў Канціялахці
Гэта найлепшы вынік сярод беларускіх біятланістак у гонцы этапу Кубка свету.
Перамагла ў жаночым спрынце фінка Кайса Макярайнен, на другім месцы нарвежка Тура Бергер, якая прайграла лідару толькі 6,2 секунды, а трэцяе месца заняла Габрыэла Саўкалава з Чэхіі (+12,9).
Беларуска Надзея Скардзіна, якая не мела промахаў, прайграла лідару гонкі 41,9 секунды і заняла 13-е месца. Фінішную “дваццатку” замкнула Дар’я Домрачава (+1.06,7), якая дапусціла тры промахі. Людміла Калінчык заняла 36-е месца, Анастасія Дубарэзава — 59-е, а Надзея Пісарава — 61-е.