Славачкі зраўнялі лік у матчы Кубка федэрацыі з Беларуссю — 2:2

Славачкі зраўнялі лік у матчы Кубка федэрацыі з Беларуссю — 2:2

Славацкія тэнісісткі зноў зраўнялі лік у матчы Кубка федэрацыі з Беларуссю. У чацвёртым адзіночным паядынку Аляксандра Сасновіч саступіла ў двух сэтах Вікторыі Кужмавай — 6:1, 7:6 (7:3).

У першы дзень матчу Сасновіч выйграла ў Яны Чэпелавай — 7:6 (8:6), 7:5, а затым Арына Сабаленка саступіла Вікторыі Кужмавай — 2:6, 6:2, 6:7 (5). Сёння Сабаленка выйграла у Ганны Шмідлавай — 6:3, 6:4.

Лік матчу стаў 2:2. Пераможца выявіцца пасля парнай гульні тандэмаў Вера Лапко / Лідзія Марозава і Яна Чэпелава / Вікторыя Кужмава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі