Следчы камітэт хоча пачаць крымінальную справу на алігарха Керымава
Сулейман Керымаў — асноўны акцыянер "Уралкалія".
Пра намеры Следчага камітэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Павел Травулька. Акрамя Керымава пад крымінальныя справы можа трапіць шэраг іншых асобаў, у тым ліку і грамадзяне Беларусі.
Таксама Травулька зазначыў: "Не патрабуецца спецыяльных юрыдычных ведаў, каб зразумець, як следства можа кваліфікаваць дзеянні Керымава".
Тым часам у расійскіх СМІ з'явіліся звесткі, што алігарх трапіў у няміласць да кіраўніцтва Расіі. Нагодай нібыта стала тое, што Керымаў пачаў фінансаваць партыю "Справядлівая Расія".
Фота — lezgi-yar.ru